Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Карані і вытокі

4 месяца назад

463 Просмотров

Беларускія міфы: Краіна цмокаў – міфы і легенды роднага краю...
Не ўсе цмокі, што ў нас тут жылі, вялізнымі былі. Іншыя памерам не болей за каня. А некаторыя і ўвогуле – з зайца. І такія сярэдненькія звычайна па лясох сноўдаліся, каго пужалі, ад каго і самі хаваліся. Раскажу вам казку менавіта пра такога ляснога цмока-сераднячка і пра добрага мужычка. А адбывалася, кажуць, усё на Лагойшчыне.

Паехаў неяк той мужык у лес дроваў паназапасіць. Раптам чуе - нехта гукае. Ды так жаласна – няйначай на дапамогу кліча. Пайшоў мужык у той бок, глядзіць: а гэта цмок! Каменем прыціснуты пад гарой ляжыць. Цмок папрасіў яго выратаваць і абяцаў выканаць за гэта ўсё, што той пажадае.

Мужык цмока пашкадаваў. Ссек дрэва, падсунуў пад камень, прыўзняў - цмок і вылез. Але тут цмок кажа, што з’есці яго, бо зараз такі свет: за дабро злом плаціць. Мужык сказаў, што няпраўда гэта. І яны вырашылі высвятліць у мінакоў.

Сустрэлі ледзь жывога сабаку. Той пацвердіў, што праўда за Цмокам! Я ўсё жыццё гаспадарскі двор сцярог, злодзеяў адганяў, а цяпер, як стары стаў - і пагналі мяне прэч.
Пачуўшы тое, цмок давай зяпу разяўляць, каб мужыка глынаць. Але той выгукнуў:
- Чакай, пане Цмоку! Хай яшчэ хто пасудзіць.
Прайшлі яны далей, бачаць старога схуднелага коня. Распавялі яму, што здарылася. Конь выслухаў і кажа:
- Цмокава праўда! Я раней быў канём шляхціча. Колькі разоў яго ад смерці ратаваў – выносіў ад бяды. А як занядужаў – гаспадар мяне прадаў. І цяпер на мне валуны возяць і амаль не кормяць. Так і ёсць: за дабро злом плацяць.

Што ж рабіць, давядзецца, відаць, мужыку, вячэрай цмочай стаць. Але змей тут кажа:
- Засмаг я увесь тут з табой, чалавеча. Перш чым цябе глытаць, вады з рэчкі папію ды вярнуся. А ты глядзі, не ўцякай – усё роўна знайду! А як за гэты час каго яшчэ стрэнеш, хто за дабро заступіцца, так і быць - я табе дарую! – засмяяўся, упэўнены, што ніяк не адкруціцца мужыку, і паляцеў.
Мужык і сам ужо спадзеў згубіў. Але ж бачыць, ідзе спраўная такая кабета - з кірмашу, відаць. Мужык спыніў яе і распавёў пра ўсе тыя беды, што напаткаў ад добрага свайго сэрца. Пашкадавала яго жанчына і кажа:
- Добра, дапамагу табе, уратую ад смерці. Толькі глядзі – і ты не падвядзі. Што скажу – усё рабі.
Чалавек паабяцаў. Вярнуліся цмок, убачыў кабету, здзівіўся:
- Няўжо некага знайшоў мужык?..
А жанчынка тая кажа:
- Выслухала я, што ў вас адбылося. І гатовая рассудзіць вашу спрэчку. Але ж як мне судзіць па справядлівасці, калі я не бачыла, дзе ўсё здарылася. Вядзіце мяне на тое месца.
Вярнуліся яны да каменя. Баба кажа мужыку:
- Ого, які вялікі валун! І як гэта звычайны чалавек мог яго з месца зрушыць? Не веру! Пакажы!
Мужык зноў дрэва пад камень падсунуў і прыўзняў.
- Ага, бачу - сапраўды можаш… А ты, цмок, няўжо пад ім умесціўся? Дакажы!
Цмок улез у шчыліну пад каменем. Кабета мужыку ціхенька:
- Адпускай…
Той дрэва і выцягнуў. Прыціснуў валун падступнага цмока, ды так, што і не зварухнуцца яму. Стаў змей зноў дапамогі прасіць - ды так жаласна, што мужык ледзь другі раз не расчуліўся. Толькі кабета ўжо яму не дала цмока ратаваць:
- Ідзі хутчэй дахаты і не азірайся!
Мужык так узрадаваўся, што жывы застаўся, пытае:
- А чым жа мне цябе, разумнічка, аддзячыць? Чым доўг за жыццё аддаць?
- А нічога мне ад цябе не трэба, - адказала тая. – Захочаш неяк за дабро дабром аддзячыць – твая воля. Не – не пакрыўджуся.
- Дык давай я хаця б цябе дадому падвязу.
- А давай. Недалечка тут…
Падчас дарогі высветлілася, што абодва яны ўдовыя… Стаў мужык да той разумнай кабеты заязжаць на госці. Раз прыехаў, два… пяць… дзесяць – а там ужо і пабрацца яны надумалі. Так ўсё і сталася - з бяды вяселле ўгадавалася.

Вось такая казка – а ў ёй нам падказка: гукай “дапамажы”, але і сам не ляжы. Тады і злое на добрае абярнуцца можа.

❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: https://freebelarus.center/
❗️ Над відэа працавалі:
► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў
► Аўтар тэкста Вальжына Валяшчук
► Агучванне Сяргей Беркутаў
► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха
► YouTube-менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава


❗️ У відэа выкарыстана:
► Музычныя кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаныя для Добрага канала:
▪️ Through The Times


Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.

--
Праект "Паданні старога месца": Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы

#ДобрыКанал #Карані і вытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Паданні старога месца — гэта: краіна цмокаў, беларускія міфы, беларускія цмокі, міфы і легенды пра цмокаў, беларускія паданні, легенды беларусі, беларускі фальклор, край паданняў, міфы і легенды роднага краю, міфы і легенды беларусаў, легенды пра цмокаў

Тэги:

#краіна_цмокаў #беларускія_міфы #паданні_старога_месца #беларускі_цмок #беларускія_цмокі #цмокі_беларусі #цмок #міфы_і_легенды_пра_цмокаў #міфы_і_паданні_пра_цмокаў #паданні_беларусі #беларускія_паданні #легенды_беларусі #беларускі_фальклор #беларускія_легенды #цмокі_міфы_і_легенды #край_паданняў #міфы_і_легенды_роднага_краю #легенды_і_паданні_роднага_краю #міфы_і_легенды_беларусаў #паданні_і_легенды_беларусаў #легенды_пра_цмокаў #паданні_пра_цмокаў #Карані_і_вытокі
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии: