Родная мова дома – пачаць размаўляць на беларускай | Карані і вытокі – Гаворым па-беларуску дома!

Родная мова дома – пачаць размаўляць на беларускай | Карані і вытокі – Гаворым па-беларуску дома!

Карані і вытокі

2 года назад

1,452 Просмотров

РОДНАЯ МОВА ДОМА – гаворка сёння ў “Ладным перакладзе” пойдзе пра нашых дзетак і пра нас. Вельмі радуе, што апошнім часам усё болей і болей беларусаў шчыра хочуць, каб родная мова гучала паўсюль: і на працы, і ў крамах, і ў школах, і дома… Дома! Вось якраз гэта самае галоўнае – пачаць размаўляць на беларускай мове дома. З роднымі і дзеткамі!

Але раптам аказваецца, што гэта якраз цяжэй за ўсё. Можна з задавальненнем падтрымліваць гутарку па-беларуску ў кампаніі, а потым адысці ад гурта, вярнуцца дадому – і ўсё, касплэй скончаны? Чаму так здараецца? Бо страшна, мусіць, што не прымуць родныя. Страшна, што сувязь парушыцца… Хаця, гэта наўрад ці. Калі яна ёсць, то толькі мацнейшай стане.

А асабліва складана, высвятляецца, рашыцца пачаць гаварыць па-беларуску са сваім дзіцем. Маўляў, з нараджэння мова была адна, столькі пяшчотных слоўцаў, моватворчасці агульнай. “Бусікі-бубусікі” розныя. А тут раптам – другая загучала. Дарэчы, а “бусікі-бубусікі” – гэта ж чыста беларускае! “Буська” – толькі ў нас ёсць. Рускія гэтага слава не маюць. 1:0 на карысць роднай матчынай мовы.

З аднаго боку, бацькам страшна пачынаць размаўляць па-беларуску. З другога, калі не гаварыць з дзеткамі на роднай мове, то нічога і не зменіцца. Без гэтага насамрэч ніяк. Зачаваранае кола нейкае.

Што ж рабіць?
Пачынаць дробнымі крокамі. Бацькі самі добра ведаюць, што будзе цікавей для іх маленькіх беларусікаў. З зусім маленькімі лягчэй. Па адным слоўцы, па адной гульні ці забаўлянцы далучаць. Напрыклад, “Сароку-варону” ці якую іншую…

А са старэйшымі дзеткамі можна разам вынайсці, прыкладам, толькі вашы таямнічыя чарадзейныя словы… Тата з мамай здольныя нават самі прыдумаць шмат чаго. Таму - смялей! Галоўнае – пачаць размаўляць на беларускай мове, а там не стрымаць будзе. Дзеткі ацэняць – дакладна!

Ну, і не забывайце дзяліцца сваёй моватворчасцю з іншымі. Напрыклад у каментарах пад гэтым відэа 😉

Ладнага ўсім перакладу!
Ваша Воля))


---
Ладны пераклад, нашы тэмы: моўныя скарбы, моўнае бязмежжа, моўная штодзёншчына, моўныя вандроўкі, моўныя батлы, спеўная мова, сучасная беларуская мова – беларускія прымаўкі, прымаўкі ды прыказкі, беларускі фальклор, беларускія прыказкі ды прымаўкі і г. д. Вельмі багатая нашая родная беларуская мова!


---
Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
https://bydobry.com/
https://www.instagram.com/bydobry/
https://vk.com/bydobry
https://www.facebook.com/bydobry
https://t.me/bydobryby


— — —
Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.

На Добрым канале будзе ўсё: падкасты, артыкулы, відэа – вы абавязкова знойдзеце нешта цікавае для сябе. Над гэтым праектам працуюць выдатныя журналісты, якія па розных прычынах сышлі з радыё і тэлебачання і хочуць асвоіць новыя пляцоўкі, новыя падыходы, усе тыя, хто шукае новага гледача і новую магчымасць росту для сябе.

Гэта выдатна, што мы з вамі сустрэліся і цяпер зможам быць разам.

Родная мова дома – пачаць размаўляць на беларускай | Карані і вытокі – Гаворым па-беларуску дома! – Ладны пераклад. Добры канал

#ДобрыКанал #КаранііВытокі #ЛадныПераклад #мова #роднаямова #беларускаямова #вучыммову #думаемпабеларуску #пабеларуску #беларусь

Тэги:

#родная_мова_дома #родная_мова #пачаць_размаўляць_на_беларускай #Карані_і_вытокі #гаворым_па-беларуску_дома #а-беларуску #беларуская_мова_дома #гаворым_па_беларуску_дома #беларуская_мова_ў_сям'і #пачаць_гаварыць_па_беларуску #размаўляць_на_роднай_мове_дома #пачаць_гаварыць_па-беларуску #беларускія_прымаўкі_ды_прыказкі #па_беларуску #вучымся_гаварыць_па_беларуску #вучымся_думаць_па-беларуску #Ладны_пераклад #моўная_штодзёншчына #моўнае_бязмежжа #моўнае_штодзённе #Добры_канал
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии:

@bulba397
@bulba397 - 12.02.2023 21:41

Згодзен з вамі

Ответить
@user-db2cr5fb3w
@user-db2cr5fb3w - 21.08.2022 07:57

вялікі дзякуй за вашу працу. не пагаджуся накшталт таго што з малымі дзеткамі лёгка. дзе узяць кантактныя забаўлянкі на супакой, на ўвагу, на часткі цела, пальчыкавыя гульні? мае пошукі падаравалі мне толькі вашу сароку, казытанку ідзе каза рагатая. маці мужа пазнаёміла з гульнёю "як пад нашай крышай завяліся мышы". падкажыце дзе знайсці больш?

Ответить
@user-zt6kl3vf5x
@user-zt6kl3vf5x - 02.06.2022 17:25

Жыве наша родная мова

Ответить
@thailanddailynews
@thailanddailynews - 22.11.2021 19:30

Вялікі дзякуй

Ответить
@user-zr5sd8ed6w
@user-zr5sd8ed6w - 20.11.2021 10:28

Цудоўна!

Ответить
@VychavalnikSiabie
@VychavalnikSiabie - 18.11.2021 08:21

Цікава тэму разьвіць гэтую, чарадзейства, вядзьмарства, іншых цудаў ды містычных пераўтварэньняў. Дзякуй за тое што робіце

Ответить
@user-ey1nx2om7o
@user-ey1nx2om7o - 15.11.2021 19:51

Слухаем вас з сяброўкамі і так нам весела прыдумляць таямнічыя чарадзейныя словы:
- талі-ралі, чулі-вулі, мулі-гулі...крамбамбулі) (гэта ад Кацярыны);
- мычка-вычка... знічка);
- пяшчота-турбота-пераўтварота! (ад Волечкі);
- шмыт-брыт-дабрабыт);
- словы-мовы-пераапрановы) (ад Іначкі).

Ответить
@user-iz5ob4nl6e
@user-iz5ob4nl6e - 13.11.2021 21:20

Нават з сабакам размаўляем))

Ответить
@user-fj6rf2zw6r
@user-fj6rf2zw6r - 12.11.2021 21:30

Мы за родную мову!!! Няхай так і будзе!! Няхай больш людзей прыйдзе да нашай роднай мовы!!

Ответить
@user-ow8jm7fx6g
@user-ow8jm7fx6g - 11.11.2021 23:31

Сямейныя завядзёнкі і слоўцы - гэта выдатна! Аб'ядноўвае надта. Падтрымліваю!)

Ответить
@user-kg1mj9yy9b
@user-kg1mj9yy9b - 11.11.2021 23:29

🥰🥰🥰

Ответить
@spadarVIR
@spadarVIR - 11.11.2021 20:06

Мову называюць нездарма Матчынай! Яна ПАВІННА перадавацца ад маці да дзіцяці, як і любоў ды пашана да яе, да бацькоў, да продкаў, да Радзімы - усё пачынаецца з Маці!

Ответить
@spadarVIR
@spadarVIR - 11.11.2021 20:04

Вітаю, вялізная падзяка за вашую надзвычай важную справу!

Ответить