У пошуках беларускай мовы – Моўныя вандроўкі па Мінску | Карані і вытокі — Гаворым па-беларуску!

У пошуках беларускай мовы – Моўныя вандроўкі па Мінску | Карані і вытокі — Гаворым па-беларуску!

Карані і вытокі

2 года назад

2,013 Просмотров

У “Ладным перакладзе” на “Каранях і вытоках” “Добрага канала” незвычайныя моўныя вандроўкі па Мінску – у пошуках беларускай мовы. Падтрымаюць мінчукі зварот на роднай мове ці не? Цікава праверыць.
Вядома, нікога паказваць не будзем. Па-першае, гэта неэтычна. Па-другое, рызыкоўна. Ну, і проста непрыгожа – без дазволу некага здымаць. Дастаткова будзе галасоў, каб эксперымент атрымаўся.
► Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы: https://www.patreon.com/bydobry

Звычайны раён сталіцы.
Ніякіх пераваг ці адбору.
Сярэдняя статыстыка, так бы мовіць.
І вось справаздача.
▪️ Першая спроба была, на жаль, з адмоўным вынікам. Маладая квяточніца не адказала па-беларуску…
▪️ Сумна, але і ў кавярні зварот на роднай мове праігнаравалі…
▪️ Зойдзем у аптэку. Спытаем чагосьці заспакаяльнага, бо нейкая нервовая вандроўка атрымліваецца… І там, на жаль, нічога суцяшальнага. Добра, хоць аптэкарка пацікавілася пра глог. Але ж рассмокчам таблетачку з тым самым глогам – і далей бадзяцца…
▪️ У парку Чалюскінцаў дзяўчына збірала лісце. Выгляд вельмі творчы… Можа, яна? - Не…
▪️ Зусім ужо без настрою завітваем у краму для хатніх гадаванцаў… І чуем там беларускую ў адказ!! Бінга! Хацелася расцалаваць таго хлопца-прадавача!

Хоць пакуль руская гучыць значна часцей, але ж не ўсё безнадзейна! Як жа цяжка гэтую аграмаду свядомасці перавярнуць, каб людзі зразумелі, што родную мову трэба трымаць, развіваць і проста – гаварыць на ёй. Але мы абавязкова ўсё адолеем, калі будзем разам.

Эксперымент на сёння завершаны. Аднак будуць і яшчэ!

Гаварыце па-беларуску. Гэта вельмі прыгожа.

Ладнага ўсім перакладу!
Ваша Воля))


---
Ладны пераклад, нашы тэмы: моўныя скарбы, моўнае бязмежжа, моўная штодзёншчына, моўныя вандроўкі, моўныя батлы, спеўная мова, сучасная беларуская мова – беларускія прымаўкі, прымаўкі ды прыказкі, беларускі фальклор, беларускія прыказкі ды прымаўкі і г. д. Вельмі багатая нашая родная беларуская мова!


---
Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
https://bydobry.com/
https://www.instagram.com/bydobry/
https://vk.com/bydobry
https://www.facebook.com/bydobry
https://t.me/bydobryby


— — —
Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.

На Добрым канале будзе ўсё: падкасты, артыкулы, відэа – вы абавязкова знойдзеце нешта цікавае для сябе. Над гэтым праектам працуюць выдатныя журналісты, якія па розных прычынах сышлі з радыё і тэлебачання і хочуць асвоіць новыя пляцоўкі, новыя падыходы, усе тыя, хто шукае новага гледача і новую магчымасць росту для сябе.

Гэта выдатна, што мы з вамі сустрэліся і цяпер зможам быць разам.

У пошуках беларускай мовы – Моўныя вандроўкі па Мінску | Карані і вытокі — Гаворым па-беларуску! – Ладны пераклад. Добры канал

#ДобрыКанал #КаранііВытокі #ЛадныПераклад #пабеларуску #мова #роднаямова #беларускаямова #вучыммову #думаемпабеларуску

Тэги:

#беларуская_мова #моўныя_вандроўкі #Карані_і_вытокі #гаворым_па-беларуску #гаворым_па_беларуску #моўная_вандроўка #на_роднай_мове #родная_мова #па_беларуску #па-беларуску #сучасная_беларуская_мова #белмова #вучым_беларускую_мову #вучымся_гаварыць_па_беларуску #вучымся_гаварыць_па-беларуску #вучымся_думаць_па_беларуску #вучымся_думаць_па-беларуску #вучыць_беларускую_мову #Добры_канал #моўная_штодзёншчына #Ладны_пераклад
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии:

SCORPIOSHA
SCORPIOSHA - 19.12.2021 19:01

А я б з задавальненнем падтрымала размову)

Ответить
Thailand Daily News
Thailand Daily News - 21.11.2021 16:49

Вялікі дзякуй 🙏

Ответить
Анастасия Твардовская
Анастасия Твардовская - 21.11.2021 11:10

Сабачка-мужчынскі род)

Ответить
Pikolo pikolo
Pikolo pikolo - 08.11.2021 00:03

Зайдзіце ў кавярню на Няміге, 5 ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" . На 3паверсе ёсць "Kaviarnia nad Niamihaj". Там з вамі будуць размаўляюць на роднай мове, на шклянках будуць налепкі з беларускімі словамі і там вы можаце пачытаць кнігі на беларускай мове.

Ответить
мастак
мастак - 06.11.2021 22:31

:( вось так і жывём ...

Ответить
Елена Вахромеева
Елена Вахромеева - 06.11.2021 18:42

Пра мову, канечне, ёсць пра што падумаць... Але ж якая цікавая задумка відэа і падача! Воля малайчына!

Ответить
Jana Płaczka
Jana Płaczka - 04.11.2021 21:35

Сапраўды, калі раптам чую родную мову, феерверкі пачынаюць выбухаць рознымі колерамі!

Ответить
Kylan Mbappe
Kylan Mbappe - 04.11.2021 19:24

Нажаль, але гэта палітыка гэтай дзяржавы( Вось вам і двухмоўе , дзякуй самі ведаеце каму за гэта. Дзякуй беларусам, якія падтрымалі рэферэндум 95 года.

Ответить
Беларуска з Украінай🇺🇦
Беларуска з Украінай🇺🇦 - 04.11.2021 19:20

Вы не там хадзілі. Я кожныя выходныя іду на мясцовы восеньскі кірмаш за морквай, яблыкамі. Там людзі з ахвотай адказваюць па-беларуску. А калі не вельмі атрымліваецца, то яны абавязкова заўважаць і падзякуюць вас за мову.

Ответить
Людмила Вахромеева
Людмила Вахромеева - 04.11.2021 14:46

Поспехаў, Вам, наша Воля, ў пошуках беларускамоўных людей! Трэба было і расцалаваць таго хлопца!!😃😃

Ответить
Alena В.
Alena В. - 04.11.2021 12:43

Дзякуй!

Ответить
Ansible Phone
Ansible Phone - 04.11.2021 04:34

1 з 4х? Упэўнены, яшчэ дзесятак-другі запісаў з рускімі адказамі засталіся па-за межамі канчатковага варыянту праграмы. Бо па маім досведзе: два тыдні размоў - і калі ёсць адзін адказ беларускай на беларускую - то гэта добрыя два тыдні, бо бывае, што й таго няма (

Ответить
John Badenoff
John Badenoff - 04.11.2021 00:13

Трэба было адрас сабача-кацячай крамы агучыць, хай хазяіну у сто крат вернецца.

Ответить
kvetka
kvetka - 03.11.2021 22:07

Волечка, чаму вы мяне не сустрэлі, ці маіх сяброў? Дакладна ўсе гаворым па беларуску! Мова наша зброя.

Ответить
Drew Drew
Drew Drew - 03.11.2021 21:32

Зау́сёды заяжджаю на А-100 и размау́ляю па-беларуску))) Нават адзін раз хлопец на кассе папрасіу́ прабачэнне, што ня змог па-беларуску адказаць!!!

Ответить
100 к подписчиков без видео
100 к подписчиков без видео - 03.11.2021 21:23

Блін. Я аж праслязілася ў гэтай сабача-кацячай краме🤗🤗🤗

Ответить
Ирина Голуб-Петрович
Ирина Голуб-Петрович - 03.11.2021 19:18

Людзі разумеюць,калі звяртаешся і гэта ўжо добра, школьныя заняткі ўсё ж не дарма. А астатняе з цягам часу ...добрую справу робіце, дзякуй , Вольга і каманда добрага каналу!

Ответить
Anton Žyluk
Anton Žyluk - 03.11.2021 18:35

Звычайна я звяртаюся да людзей па беларуску і мне адказваюць па руску. Лічу што гэта таксама ня блага, бо я ніколі не сустракал чалавека які мяне не разумеў. То бок пасіўна ўсе валодаюць мовай. Як не дзіва, у мяне ёсць таксама адна ветэрынарная крама ў Заслаўі у якую я адмыслова хажу, бо там мне адказваюць па беларуску! :)

Ответить
Надзея Творчасць
Надзея Творчасць - 03.11.2021 18:26

І на А-100 трэба на запраўку :) там вітаюцца дакладна па-беларуску. А размова сама ўжо як пойдзе)

Ответить

Что внутри у Cigaronne? Вадим Иванов LIFE