Раванічы -2: Палац Слатвінскіх у Раванічах/ Яблыкі кахання, Пушкін і Беларусь — Гісторыя без межаў

Раванічы -2: Палац Слатвінскіх у Раванічах/ Яблыкі кахання, Пушкін і Беларусь — Гісторыя без межаў

Карані і вытокі

2 года назад

375 Просмотров

Працягваем нашую вандроўку па вёсцы Раванічы, якая знаходзіцца прыблізна ў дзевяці дзясятках кіламетраў ад беларускай сталіцы непадалёку ад горада Чэрвень. Тыдзень таму вы даведаліся пра татарскія карані першых уладальнікаў гэтага населенага пункта, пра род Гаштольдаў, пра Антонія Слатвінсага, якіпабудаваў тут касцёл святога Антонія Падуанскага, руіны якога і дагэтуль знаходзяцца на мясцовых могілках.

Ну а сёння вы даведаецеся пра палац Слатвінскіх у Раванічах, рэшткі якога дайшлі да нашага часу, пра экзатычную расліну, плады якой пару стагоддзяў таму паэтычна называлі яблыкамі кахання, а таксама пра тое, што ж звязвае гэты населены пункт з творчасцю Пушкіна. І з Пушкіна, бадай што, і пачнем. Мяркую, ўсе вы добра памятаеце яшчэ са школьнага курса літаратуры гісторыю пра высакароднага злодзея, выкладзеную ў рамане Дуброўскі. Але мала хто ведае, што прататып глоўнага героя гэтага рамана нарадзіўся якраз такі ў Раванічах, і клікалі яго Павел Астроўскі. Дарэчы, у чарнавіках і раман спачатку меў назву “Астроўскі”. Дык вось, Павел, хаця і нарадзіўся ў Раванічах, меў невялікі маёнтак Астроўшчына на Дзісненшчыне. Аднак Астроўшчына была знішчана падчас вайны 1812-га года, і застаўся шляхціч ні з чым. Нейкі час спрабаваў зарабіць грошы, працуючы настаўнікам у аднаго са сваіх суседзяў, але ў выніку пайшоў на вялікі шлях рабаваць. Прычым пераўтварыўся ў гэтакага Робін Гуда – багатых рабаваў па поўнай праграме, а з бедным мог і падзяліцца чым-небудзь. Так працягвалася гадоў 5, пакуль Астроўскага не спаймалі. Хаця ёсць меркаванне, што суд над ім так і не адбыўся – ён нейкім чынам здолеў збегчы з-пад варты ў Пскове, а потым паспяхова згубіўся на прасторах імперыі, альбо проста за мяжу падаўся – не надта істотна. Галоўнае, што яго гісторыю недзе пачуў сябра Пушкіна Павел Нашчокін, які і распавёў яе славутаму пісьменніку. І ў выніку на яго аснове і быў напісаны раман “Дуброўскі”, які трывала ўваходзіць у шэраг класічных твораў рускай літаратуры. Увогуле, палац Слатвінскіх у Раванічах мог бы стаць выдатным месцам для здымак якой-небудзь стужкі паводле рамана Дуброўскі. Калі б палацу пашанцавала захавацца да нашага часу ў сваім арыгінальным выглядзе, які, дарэчы, трапіў на малюнак Напалеона Орды. Антоній Слатвінскі палацам не абмежаваўся. У яго разуменні Раванічы павінныя былі спалучаць як найлепшыя эстэтычныя рысы тагачасных шляхецкіх сядзібаў, так і быць моцным прамысловым цэнтрам. Так што напачатку 19-га стагоддзя тут з’явіліся акрамя палацу бровар, пякарня, кузня, стайня, сыраварня і шэраг іншых гаспадарчых пабудоваў. Нават аранжэрэя ў маёнтку была.

У выніку літаральна за стагоддзе Раванічы пераўтварыліся не проста ў прыгожы шляхецкі маёнтак, а ў папраўдзе паспяховае прадпрыемства, з дзейнасцю якога звязаны і яшчэ адзін цікавы факт. Напачатку 20-га стагоддзя тагачасны ўладальнік Раванічаў Юзаф Слатвінскі меў пры маёнтку вельмі таленавітага і ў добрым сэнсе апантанага садоўніка – Янкеля-Лейба Кірштэйна. Той вырошчваў на палетках самыя розныя экзатычныя культуры. І аднойчы вырашыў прывучыць мясцовых жыхароў да дзіўнага заморскага ласунка – памідора. Увогуле, на нашых землях гэтая расліна з’явілася напрыканцы 18-га стагоддзя. Але вырошчвалі яе ў асноўным для прыгажосці пры магнацкіх дварах. Максімум – у якія соўсы крыху дадавалі. Затое называлі вельмі паэтычна – яблык кахання. А што, дакладны пераклад французскіх словаў pomme d’amour. Вось толькі аніякая паэтычнасць назвы не дапамагла садоўніку Кірштэйну прывучыць мясцовых жыхароў да актыўнага спажывання гэтага даклікатэсу. Яны яго каштавалі, але смак нязвычны не падабаўся, і ў выніку замест ўдзячнасці небарака чуў толькі словы кшталту “Божа, Янкель, што за паскудства ты нам даў”. Так што не атрымалася напачатку 20-га стагоддзя заахвоціць жыхароў Раванічаў памідоры вырошчваць. Усё гэта атрымалася крыху пазней.


-
Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
https://bydobry.com/
https://www.instagram.com/bydobry/
https://vk.com/bydobry
https://www.facebook.com/bydobry
https://t.me/bydobryby

---
❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С. Бутоўскага:
🔶 фон Средний
🔶 Legends That Stones Can Tell
🔶 Village Theme

— — —
Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.

--
Раванічы -2: Палац Слатвінскіх у Раванічах/ Яблыкі кахання, Пушкін і Беларусь — Гісторыя без межаў | Карані і вытокі – Лявон Казакоў. Добры канал

#ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #вандроўкіпабеларусі #гісторыябеларусі #беларусь

Тэги:

#раванічы #палац_слатвінскіх_у_раванічах #палац_слатвінскіх #яблыкі_кахання #пушкін_і_беларусь #Гісторыя_без_межаў #шляхецкі_род_слатвінскіх #сядзіба_слатвінскіх #сядзіба_слатвінскіх_у_раванічах #род_слатвінскіх #антоній_слатвінскі #раванічы_ў_чэрвеньскім_раёне #касцёл_святога_антонія_ў_раванічах #старажытная_гісторыя_беларусі #падарожжа_па_беларусі #беларусь #гісторыя_беларусі #Лявон_Казакоў #Добры_канал #Карані_і_вытокі
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии: